Шаноўнае яснавяльможнае паньства!
Заўтра, 10 верасня, мы з вамі зноў павандруем па Беларусі. На гэты раз едзем ў вёску Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Былое ВКЛ, а сёння – Рэспубліка Беларусь!
Перадаём вам прывітанне ад спадара Юрыя, якога мы камандай праграмы "Падарожжа дылетанта" нядаўна наведалі ў рэабілітацыйным цэнтры. Наш шаноўны вядоўца адчувае сябе добра, аднаўляе сілы і ў чарговы раз дзякуе вам, дарагія сябры, за падтрымку.
Добры дзень, шаноўнае яснавяльможнае паньства! Пакуль наш дарагі вядоўца аднаўляе сілы для новых вандровак, мы рыхтуемся да яго вяртання і працягваем працаваць. Цяпер праграма “Падарожжа дылетанта” пашырае сваю прысутнасць у сеціве: мы актыўныя і ў сацыяльнах сетках.
Далучайцеся да нас Вконтакте: https://vk.com/pdyletanta
і на фэйсбуку https://www.facebook.com/groups/pdyletanta
З павагай,
каманда праграмы "Падарожжа дылетанта"
Урэшце можам падзяліцца з вамі інфармацыяй наконт стану здароўя пана Юрыя. Аперацыя прайшла паспяхова, наперадзе досыць складаны этап рэабілітацыі, тым не менш самае страшнае ўжо перажыта.
Мы вельмі ўдзячныя вам за падтрымку, сябры. Усе вашы пажаданні як мага больш хуткага акрыяння дайшлі да адрасата, і спадар Юры, у сваю чаргу, дзякуе і перадае, што любіць вас і чакае новай сустрэчы.