Паважаныя гледачы!
15 мая, 2016

З прычыны раптоўнай хваробы спадара Юрыя, выпускі праграмы ў бліжэйшы час выходзіць не будуць. Нам складана акрэсліць, колькі часу гэта працягнецца, бо хвароба сапраўды сур'ёзная і патрабуе такога ж сур'ёзнага лячэння. Без спадара Юрыя выкладваць новыя выпускі мы не маем права і не будзем.
Сачыце за нашымі навінамі.

Шаноўнае паньства!
14 мая, 2016

Па тэхнічных прычынах выпуск праграмы, анансаваны на суботу 14 траўня, пераносіцца на панядзелак 16 траўня.
Прыносім свае прабачэнні.

Дзень добры, яснавяльможнае паньства!
10 мая, 2016

     У суботу, як мы і дамаўляліся з вамі яшчэ за дзедам шведам, рушаем у падарожжа. 14 мая ногі нас прывядуць у вёску Выдранка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Былое ВКЛ, а сёння - РБ.

Чытаем па-беларуску з Velcom (частка 2)
10 мая, 2016

А тым часам наш шаноўны вядоўца працягвае ўдзельнічаць у сацыяльным адукацыйным праекце “Чытаем па-беларуску з Velcom”. На гэты раз спадар Юры завітаў у Мазыр.

Дзень добры, шаноўнае паньства!
06 мая, 2016

Заўтра адпраўляемся з вамі ў вёску Муравана, якая размяшчаецца ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці былога ВКЛ, а сёння – Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна звернемся да назвы вёсачкі, узгадаем усіх добрых хлопцаў і дзяўчат, што адыгралі выключную ролю у гісторыі нашае Мураваны.