Добры дзень, шаноўнае паньства!
15 красавіка, 2016

Як абяцалася раней, мы будзем адказваць на пытанні, што вы задаяце. Вось, уласна кажучы, некаторыя адказы ўжо саспелі.

Дзякуй!
13 красавіка, 2016

Шаноўнае спадарства!
Дзякуем вам за водгукі! Ваша неабыякавасць не дазваляе сумнявацца ў правільнасці рашэння працягваць здымаць праграму. Значыць, "Падарожжам" сапраўды быць! Безумоўна, нас цешаць станоўчыя водгукі, але і канструктыўная крытыка заўсёды вітаецца, як і вашыя прапановы.Задавайце і пытанні.Па меры мажлівасці мы будзем на іх адказваць. На самыя цікавыя нават у відэафармаце :) Ідэй шмат, будзем пакрысе іх рэалізоўваць. З вашым і нашым імпэтам несумнеўна скорым усе вяршыні!

Падарожжы працягваюцца!
12 красавіка, 2016

Дзень добры, шаноўнае яснавяльможнае паньства!
Пасля некалькіх гадоў перапынку “Падарожжы дылетанта” ўрэшце вярнуліся! Зноў штотыдзень вас будзе чакаць новая цікавая вандроўка з шаноўным Юрыем Жыгамонтам у які-небудзь чароўны куточак нашай з вамі неабдымнай Бацькаўшыны.

Сачыце за навінамі, пакідайце каментары, задавайце пытанні, што вас хвалююць, бо без вас праграма немагчымая, вашая неабыякавасць - яе паветра! Мы вельмі цешымся чарговай сустрэчы з вамі, і вельмі спадзяёмся, што гэта ўзаемна.

Ну дык што? Вы гатовыя да падарожжа? Калі так, то смела цісніце на відэа ніжэй! І нашым першым прыпынкам у вандроўках па родных сцежках-дарожках стала вёсачка Тракелі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці былога Вялікага княства Літоўскага, а цяпер - Рэспублікі Беларусь.